У кожным сэрцы слова “мама” знаходзіць музыку сваю
Напярэдадні Дня маці, 13 кастрычніка 2016 года, у Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В. Праскурава адбылася цудоўная сустрэча пад назвай “У кожным сэрцы слова “мама” знаходзіць музыку сваю”. Удзельнікамі вечарыны былі жанчыны-маці, наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. З віншавальным словам да прысутных звярнуліся: Галіна Кахновіч, кіраўнік названай установы і Таццяна Маляўка, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу. Пад час мерапрыемства гучалі вершы і песні пра матулю, шчырыя ўспаміны пра сваіх маці. Вядучыя сустрэчы Надзея Наумік і Наталля Загаруйка прапанавалі гасцям забаўляльную праграму, дзе яны змаглі паспрабаваць свае сілы як гумарысты і расказчыкі, спявакі і вершаскладальнікі. У зале, напоўненнай радаснымі усмешкамі жанчын-маці, сапраўды вітаў вітаў святочны настрой. Напрыканцы мерапрыемства жанчыны пазнаёміліся з творчымі работамі людзей, якія абдзеленыя лёсам, інвалідаў. Жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі і набыць выраб з выставы.