
Запрашаем на Калядны кірмаш!
Упершыню напярэдадні зімовых святаў у г. Ганцавічы пройдзе выстава-кірмаш вырабаў ручной працы «Калядны кірмаш». Наведаць выставу-кірмаш можна 24 снежня з 11:00 да 18:00 у кінатэатры «Маладосць» (вул. Кастрычніцкая, 18).
«Калядны кірмаш» – гэта ўтульная святочная пляцоўка і насычаная адукацыйная і забаўляльная праграма. Вы зможаце набыць арыгінальныя падарункі для сябе і сваіх блізкіх: паштоўкі і цацкі, упрыгожанні і аксэсуары, традыцыйныя беларускія сувеніры і шмат-шмат іншага. Падчас працы кірмашу будуць праходзіць творчыя майстар-класы, дзе вы даведаецеся, як прыгожа аформіць навагодні інтэр’ер, навучыцеся майстраваць паштоўкі, калядныя цацкі і сувеніры. Акрамя гэтага падчас кірмашу адбудзецца адкрыццё выставы ўдзельнікаў конкурсу малюнкаў «Цуд на Каляды», у якім можа паўдзельнічаць любы ахвочы.
Святочны настрой, адчуванне цуду і сапраўднай казкі створыць забаўляльнае навагодняе прадстаўленне для дзяцей «У гасцях у ёлкі», дзе будуць казачныя героі, конкурсы з гульнямі, навагоднія мультфільмы і прыз за найлепшы карнавальны касцюм. Запісацца на прадстаўленне можна загадзя па тэлефоне 2-39-45 (кошт наведвання – 3 руб. 50 кап.).
Тых, хто хоча даведацца, як зарабляць на хобі, запрашаем наведаць гутарку «Хобі як бізнес: ці можна зарабляць на любімай справе?». А тым, хто жадае разабрацца, як правільна пачаць сваю дзейнасць у якасці рамесніка, дапаможа лекцыя «5 парад: як стаць рамеснікам».
П Р А Г Р А М А:
11.00 – 11.20 – адкрыццё выставы-кірмашу і выставы ўдзельнікаў конкурсу малюнкаў «Цуд на Каляды»
МАЙСТАР-КЛАСЫ
12.00 – 12.45 – майстар-клас па дэкаратыўным роспісе 13.00 – 13.45 – майстар-клас па стварэнні навагодняга вянка 14.00 – 14.45 – майстар-клас па вырабе каляднай паштоўкі 15.00 – 15.45 – майстар-клас па вырабе лялькі 16.00 – 16.45 – майстар-клас па саломапляценні |
АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА
12.00 – 15.00 – кансультацыі «5 парад: як стаць рамеснікам» 17.00 — 17.40 – гутарка «Хобі як бізнес: ці можна зарабляць на любімай справе?» |
ЗАБАЎЛЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА
16.00 – 18.00 – навагодняе прадстаўленне для дзяцей «У гасцях у ёлкі» |
17.40 – 18.00 – закрыццё выставы-кірмашу
Прыходзьце па натхненне, яркі настрой і, вядома ж, арыгінальныя падарункі 24 снежня на «Калядны кірмаш» у кінатэатр «Маладосць». Час працы: з 11:00 да 18:00. Уваход вольны!
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
225432 г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 3а
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy
ok.ru/crafts.hancaviczy
instagram.com/crafts.house