Пасябравалі з бібліяграфіяй
25 мая ў ЦРБ імя В. Праскурава адбыўся семінар-практыкум “Сябруем з бібліяграфіяй”. Падчас семінара прысутныя даведаліся пра новыя формы работы, якія звязаныя з асновай асноў бібліятэчнай дзейнасці, правільнае і граматнае апісанне кнігі, бібліяграфічныя дапаможнікі, якія часта выкарыстоўваюцца ў бібліятэках, работу з электронным каталогам ALIS WEB, выслухалі слушныя парады па рабоце з каталогамі і літаратурна-мастацкімі часопісамі, пазнаёміліся з інфармацыйна-бібліяграфічнай дзейнасцю, якая ажыцяўляецца ў дзіцячай бібліятэцы. Напрыканцы кожны бібліятэкар атрымаў дамашняе заданне па распрацоўцы бібліятрансформера па творчасці пісьменнікаў-юбіляраў.