Удзел у Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур «Суквецце культур» у г.Маларыта
31 кастрычніка у г.Маларыта прайшоў абласны тур XI Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур «Суквецце культур». Ганцаўшчыну, прадстаўляў клуб нацыянальных культур «Карагод» гарадского Дома культуры, які прадставіў суквецце 7 нацыянальнасцей. Удзельнікі атрымалі Ганаровыя граматы і 2 дыпломы. Танцавальны ансамбаль «Удох танца» ДШМ г.Ганцавічы быў госцем фестывалю і атрымалі Ганаровую грамату. У іх выкананні была прадстаўлена кампазіцыя «Суквецце культур».