
Адкрыты чэмпіянат Ганцавіцкага раёна па гіравым спорце
Адкрыты чэмпіянат Ганцавіцкага раёна па гіравым спорце, прысвечаны Дню Перамогі пройдзе 7 мая.
Спаборніцтвы будуць праведзены ў гарадскім парку ці гарадскім Доме культуры. Арганізатарамі выступаюць: аддзелы ўнутраных спраў, адукацыі, спорту і турызму, ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама спартыўныя клубы “Здароўе-7” і “Мядзведзь”.
За званне мацнейшага будуць змагацца спартсмены ад 16 гадоў і старэй у трох вагавых катэгорыях: да 70, да 90 і звыш 90 кілаграмаў.
Пачатак спаборніцтваў у 13.00.
Папярэднія заяўкі можна падаваць па электроннай пошце medvedgboy@mail.ru Тэлефон для даведак 8-029-940-00-72.