Дом рамёстваў праводзіць адукацыйна-забаўляльную праграму «Траўны прастор»
Падчас летніх вакацый Дом рамёстваў ладзіць творчыя заняткі на вольным паветры для дзяцей і падлеткаў.
Кожны ўдзельнік адукацыйна-забаўляльнай праграмы «Траўны прастор» можа ўласнаруч сплесці вянок з палявых кветак, паспрабаваць сябе ў дэкаратыўным ткацтве з выкарыстаннем прыродных матэрыялаў, паўдзельнічаць у вырабе цацак з сена. У дадатак мы усе разам гуляем у гульні, у якія калісьці гулялі нашыя бабулі і дзядулі.
Заняткі праводзяцца да канца чэрвення. Запрашаем далучацца ўсіх ахвочых!
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
225432 г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 3а
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy