[bvi]

Дом рамёстваў на выставе вырабаў ручной работы «Млын»

З 16 па 18 снежня Дом рамёстваў прымаў удзел у выставе вырабаў ручной работы «Млын» у г. Мінску.

Ужо не ўпершыню выстава «Млын» збірае аматараў народнай творчасці. Гэтым разам вялікая творчая пляцоўка аб’яднала больш як 500 майстроў з усёй краіны.

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў прапанаваў наведнікам выставы шырокі выбар тканых і вышытых ручнікоў і сурвэткак, ажурныя карункавыя сурвэткі і абрусы, тканыя ходнікі і вязаныя палавікі, тканыя і вышытыя мужчынскія і жаночыя кашулі, майкі, спадніцы, дзіцячыя касцюмы, тканыя і вышытыя торбы і яшчэ шмат-шмат іншых цікавостак. Трыдыцыйныя рэчы ў сучасным выкананні, якія дораць пачуццё ўтульнасці і пяштоты, бо зробленыя яны з любоўю і цеплынёй.


Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
225432 г. Ганцавічы, вул. Суворава, 2
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy
ok.ru/crafts.hancaviczy
instagram.com/crafts.house