Версия для слабовидящих

+375 (1646) 2-15-45

email: ideolog24338@brest.by

У краязнаўчым музеі адбылася сустрэча з паэтам Аляксеем Галаскокам і мастаком Іванам Караленка

У сераду 20 лютага ў Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі адбылася сустрэча з творцамі: мастаком Іванам Караленка і паэтам Аляксеем Галаскокам.

Аляксея Галаскока і Івана Караленку аб’ядноўвае шчырая любоў да роднага краю, зямлі, на якой яны жывуць, мараць, ствараюць, паказваюць навакольны свет з яго складанасцямі і прыгажосцю. Імёны творцаў добра вядомы не толькі на Ганцаўшчыне, але і за яе межамі. Дваццаць чатыры персанальныя выставы мае мастак Іван Караленка, дзевяць зборнікаў вершаў выйшла з пад пяра Аляксея Галаскока, з 2006 года ён член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

На сустрэчы прыхільнікі літаратуры і мастацтва пачулі многа новага і цікавага з жыцця аўтараў.

Напярэдадні свята Абаронца Айчыны Іван Караленка афіцэр-падводнік, капітан 3-га ранга Ваенна Марскога Флота, Аляксей Галаскок падпалкоўнік Ракетных войск стратыгічнага прызначэння прымалі віншаванні ад родных, сяброў, удзячных жыхароў горада Ганцавічы.