Версия для слабовидящих

+375 (1646) 2-15-45

email: ideolog24338@brest.by

З КРЫНІЦ СПРАДВЕЧНЫХ

24 жніўня ў вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна прайшло 17-е свята фальклорнага мастацтва

«З крыніц спрадвечных». Больш за 18 калектываў і выканаўцаў сталі ўдзельнікамі конкурсных выступленняў у намінацыях: «фальклорная песня,» абрады», «прыпеўка». Удзел прынялі і самадзейныя калектывы Ганцаўшчыны: дзіцячы фальклорны калектыў «Раўчукі» (кіраўнік Раман Сімановіч) Раздзялавіцкага СДК, узнагароджаны Граматай за 2-е месца сярод дзіцячых калектываў, народны аўтэнтычны фальклорны калектыў «Хатовічы» (кіраўнік Таццяна Буйкевіч) Хатыніцкага СДК, узнагароджаны Граматай за 3-е месца сярод выканаўцаў фальклорнай песні. За актыўны ўдзел у фестывалі Граматай адзначана выступленне аўтэнтычнага фальклорнага калектыву «Дубрава» (кіраўнік Тамара Занька) Люсінскага СК.