[bvi]

У Ганцавічах працуе выстава-продаж ад раённага Дома рамёстваў

Матэрыял  з сайта раённай газеты «Савецкае Палессе»

Выстава-продаж вырабаў ручной работы, якую арганізавалі супрацоўнікі Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў,  працуе на арт-пляцоўцы непадалёку ад гарадскога Дома культуры.

Жыхары горада і яго госці набывалі тканыя ручнікі, ходнікі, вышытыя і звязаныя кручком сурвэткі, навагоднія ўпрыгожванні, зробленыя ў самых розных тэхніках.

Працаваць выстава-продаж будзе на тым жа месцы 31 снежня з 11 да 14 гадзін.