[bvi]

Віншуем пераможцаў І Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”

26 сакавіка ў Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў І Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, які быў прысвечаны Году малой радзімы і аб’яўлены летам 2020 года Цэнтрам даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.

Арганізатары конкурсу атрымалі болей за 800 творчых пісьмовых работ з розных куткоў Беларусі. Дасылалі паэмы, эсэ, казкі, нават невялікія навуковыя даследванні. У паэтычнай форме на конкурс было прадастаўлена 300 работ.

Конкурсныя работы павінны былі быць напісаны на высокім мастацкім узроўні, дасканалай мовай, вызначацца арыгінальнасцю і грамадскай актуальнасцю.

У выніку аўтарытэтнае журы адабрала сярод лепшых работы супрацоўнікаў ДУК “Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Аксаны Уладзіміраўны Карповіч (дыплом пераможцы ІІ ступені) і Таццяны Уладзіміраўны Маляўка (дыплом пераможцы ў намінацыі “Замілаванне родным краем”), супрацоўніцы ДУК “Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма” Святланы Уладзіміраўны Шушко (дыплом пераможцы ў намінацыі “Магутная сіла паэзіі”).