Версия для слабовидящих

Віншуем са святам — Днём бібліятэк Беларусі!

Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сістэмы Ганцавіцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас са святам — Днём бібліятэк Беларусі!

Гэты дзень не толькі даніна павагі вашай добрасумленнай працы, але і свята для ўсіх, хто любіць бібліятэку, хто не можа абысціся без яе паслуг, хто неабыякавы да яе лёсу.

Сёння бібліятэкі – інфармацыйныя цэнтры з сучаснымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. Але нязменным застаеца значэнне  бібліятэкі як скарбніцы і захавальніцы агульначалавечых каштоўнасцей і нацыянальнай літаратурнай спадчыны.

У бібліятэках Ганцаўшчыны працуюць людзі, дзякуючы якім захавана тое добрае, вечнае, мудрае, што абуджаецца ў сэрцах чытачоў пры знаёмстве з кнігай. Свае намаганні бібліятэчныя работнікі накіроўваюць на фарміраванне ў грамадзян пачуцця  нацыянальнай самасвядомасці, гонару за гісторую і культуру нашага народа.

Прыміце словы ўдзячнасці за вашу працу і пажаданні здароўя, шчасця, дабрабыту,  творчага натхнення, добрага настрою і  любячых кнігу чытачоў.

Шчырыя віншаванні дасылаем у гэты дзень ветэранам – тым, хто шмат гадоў добрасумленна захоўваў тую злучальную нітачку-невідзімку паміж кнігай і чытачом.

 Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт.

Ганцавіцкі раённы Савет дэпутатаў.