[bvi]

СВЯТЫ ВЁСАК

23 верасня прайшлі святы вёскі ў Агарэвічах, Кукава і Лактышах. Па традыцыі ў гэты дзень арганізатары ўшаноўвалі землякоў старажылаў і юбіляраў, гаспадароў лепшых падвор’яў. Радавалі жыхароў шматлікія выставы народных майстроў, добрыя песні ў выкананні самадзейных артыстаў Агарэвіцкага і Кукаўскага сельскіх Дамоў культуры, Лактышоўскага СК, гарадскога Дома культуры. Адметна тое, што ў Лактышах можна было пачаставацца смачнай юшкай і шашлыкамі. У Агарэвічах і Кукава працавалі дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі.